“СІЛІЧЫ”-2010, 12 чэрвеня: БЕГ па ЛЕСВІЦЫ ЎВЕРХ

Для мяне ўсе прабегі – цікавыя. Не таму, што я адначасова і фотарэпарцёр, а цікавыя прынцыпова і ўвогуле: тут цікавая атмасфера і людзі-фізкультурнікі -- прыемна бегчы разам з імі і адчуваць сябе як частку НАШАГА калектыву. Цікава бачыць: чалавек бяжыць з задавальненнем, ён атрымлівае задавальненне ад бегу -- быццам ўзнагароду. Проста цікава бачыць вясёлых і нераўнадушных людзей. Нераўнадушных перш да свайго здароўя…

Хаця для мяне цікавыя ўсе прабегі, апошнія “ад Кізіла” і “ад Коваля” адрозніваюцца разнастайнасцю формы і зместу -- маю на ўвазе “экалагічныя” прабегі ў Кізіла і пазнавальна-прапагандысцкія ў Коваля-“Вікторыі”. У гэтых адрозненнях -- пошвук нюансаў, зачэпак для прапаганды бегу як самай даступнай фізкультуры для ўсіх.
І кажу ад сябе: Аляксандар Міхайлавіч і Сяргей Пятровіч, шчырае дзякуй вам і вашым камандам, памочнікам і спонсарам. Мяркую, да маёй падзякі могуць у думках далучыцца ўсе, хто хаця б раз бег “дзесятку” ці марафон, арганізаваныя імі.
І апошні прабег у “Сілічах” таксама быў цікавы як па фармату бега, так і па зместу.
Па-першае, беглі не па ўзгорках дарогі Жодзіна-Лагойск, а па раўніне на супрацьлеглым баку комплекса, ды не па асфальту, а па гравейцы. Хаця гравейка ў добрым стане, каменьчыкі і камяні пад нагамі, не лічачы пяску, значна тармазілі бег у дабавак да моцнага ветра і гарачыні, плюс 30 градусаў.
Па-другое, арганізатары прабегу выкарысталі аб’яўленае адміністрацыяй спорт-комплекса “Сілічы” свята “Дзень сям’і” для прапаганды “сямейнай фізкультуры”. Важная дэталь!
На жаль, свята “Дзень сям’і”, да якога падрыхтаваўся спорт-комплекс, не адбылося. Чаму? Мабыць, ёсць некалькі прычын, якіх не ўлічылі арганізатары мерапрыемства.
Мяркую, і арганізатары прабегу, “прымкнуўшыя” да “Дня сям’і”, таксама былі крыху разчараваныя: усяго дзевяць сямейных каманд. Ды не прыехалі нават “штатныя” фізкультурнікі не толькі з дальніх рэгіёнаў Беларусі, а нават з Барысава і Маладзечна. Ды з Мінска не было многіх марафонцаў, у тым ліку і “сямейных”. А сярод іх ёсць нават трыо і квартэты. Шкада!..
І ўсё ж – 126 фізкультурнікаў усіх узростаў! Паглядзім на іх.
СПОРТ-КОМПЛЕКС “СІЛІЧЫ” (фрагменты)





Умельцы-мастакі выставілі свае вырабы да “Дня сям’і…
РАЗМІНКА


Кізіл прывёз прызы – мы дапамагаем выгрузіць з машыны і перанесці ў памяшканне.

Антон Івашкевіч ужо толькі суддзя…

І я буду бегчы…

Сямейнае трыо фізкультурнікаў

Квартэт Чэвусаў: Валерый Мікалаявіч з жонкаю, нявесткаю і ўнукам. А сын – “сямейная хроніка”

Самыя-самыя марафонцы

Хлопцы з Жодзіна: 35 км + 35 км = 70 км – толькі размінка…
ПРАТАКОЛ

Уніз, уніз – на “стартавую паляну”






“Нам повезло: вчера было “33”, а сегодня всего “29”…

…Но к месту финиша нужно подняться по той лестнице, по которой спускались вниз – 444 ступени. Бежать не обязательно…”

"Ради нескольких строчек в газете..."
СТАРТ і БЕГ




За возерам канчаецца асфальт…








Першую палову пераадолела – вясёлая…

“Умный в гору не пойдёт…”




УЗНАГАРОДЖАННЕ

Бівуак. Адпачынак




Фрагменты адпачынку

“Духовой оркестр” (квінтэт) выконвае вальс “Берёзка”…

Вальс на брукаванцы…

Першая “фізкультурная сям’я”…

… з узнагародаю і Спонсарам

Арганізатары і спонсары свята "Дзень сям'і"






Самым старэйшым – асобныя ўзнагароды


Віншаванне з 80-годдзем




Сапернікі

Сяргей Коваль тлумачыць “сюжэт”…


Аптымісты. (Трэці – песіміст, ды спужаўся фотакамеры.)
Комментарии
Отправить комментарий