Андрэй Караленка

Мінск: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ”-2011
p align="left" />На “Марафоне каманды Шры Чынмоя” Ольга Іосіфаўна СІРЭНКА запрашала фізкультурнікаў прыехаць на прабег “Залатая восень” – абяцала шмат прызоў, нават за чацвёртае месца, і начлег для іншагародніх.
Калі арганізатар абяцае начлег, то такое абяцанне выконваецца абавязкова. Усім зразумела. Што тычыцца прызоў, то хаця ў Беларусі крызісаў няма, -- і быць не можа! -- ў апошнія гады яны так калашмацяць самую-самую выдатную ў свеце эканамічную сістэму, што не толькі прызы даць, а хаця б як правесці запланавае спаборніцтва грошай нехапае. А Ольга Іосіфаўна “знайшла” грошы і на прызы! І як абяцала – за чатыры месцы. І нават інвалідам! І – інвалідам, што для Беларусі рэдкасць на ўзроўні падзеі. Ведаю, бо я -- інвалід.
25 верасня, нядзеля: надвор’е спрыяла і бегунам, і арганізатарам.
Была і яшчэ адна, “лакальная” прыемнасць: прыехалі і тыя бегуны, якія напярэдадні ўдзельнічалі ў прабегу “Языльская десятка”. Ды двое з іх, Ольга Більдзюкевіч і Яўгеній Палонікаў, занялі першыя месцы на сваіх дыстанцыях.
Што асабліва спадабалася – ніхто з мужчын узроставай групы “70 и старше”, якія бегаюць дзесяць і дваццаць кіламетраў і марафоны, не пабег дыстанцыю 1 км – не пазарыўся на прыз тых, хто ўжо не можа пераадолець “дзесятку”, хаця большасць з іх засталіся без узнагарод: яны прыехалі, каб прабегчы СВАЮ ДЫСТАНЦЫЮ, каб УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ у бегавым спаборніцтве, каб сустрэцца з сябрамі-таварышамі. І падтрымаць арганізатараў, якім было ой-як нелёгка арганізаваць для нас сустрэчу. Дзякуй ім!
Гэта – галоўнае, што хацеў сказаць.
Цяпер пакажу, хто прыехаў, прабег СВАЮ дыстанцыю, атрымаў – ці не атрымаў! – прыз і, задаволены, паехаў дамоў – каб МЫ яшчэ раз сустрэліся, ужо віртуальна. Для каго такая сустрэча важная і прыемная, для каго, магчыма, іначай, а я выказваю сваё меркаванне – МОЙ ПОГЛЯД.
І яшчэ раз кажу ўсім, каго бачу на фотах: “Добры дзень, марафонцы! Да новых сустрэч!..”
ПРАДМОВА


Яны – са Жлобіна. Так бы мовіць, “фрагмент” жлобінскага “дэсанту” на “Залатую восень”. Увесь “дэсант” пад камандаю Ірыны Любімавай я пакажу па храналогіі фотарэпартажу.






Амаль увесь жлобінскі “дэсант”…


ПРАТАКОЛ








СТАРТ і БЕГ

“Важно – не спешить, спокойно подготовить людей к старту, -- сегодня участников очень много, -- и потом не ошибиться в судействе…”



















УЗНАГАРОДЖАННЕ

Магчыма, будучыя чэмпіёнкі...

А ў іх рэкорды і тытулы – у прошлым. Сёння галоўнае – быць здаровым. Хаця б на ўзроўні, які дазваляе свабодна бегчы ад аднаго да пяці кіламетраў.

“Фрагмент” сямейнага “квінтэта” Абідзентавых.


Узнагароды – цікавыя і прыемныя!..


No comments!.. Таму паказваю “поўным фарматам”.

Фота на памяць: бабруйчане і прымкнушы да іх Віктар-з-Чэчэрска.








Абсалютныя…


Віншаванне Ольгі Іосіфаўны з перамогаю каманды “Аматар” у нейкім “рэйтынгавым” спаборніцтве. (За “нейкім” прашу прабачэння ў чытачоў.)

Аказалася, яны крыху ведаюць аўтара – па публікацыях. Прыемна!..

“Абмен любезнасцямі”. Фота аўтара ў загалоўку – ад Васіля Лебецкага. Дзякуй, Васіль!

Елена разглядае фатаграфію, якая зроблена мною на прабегу ў Жлобіне. Ёй падабаецца – задаволеная, паказвае марафонцам.
Шкада, на сёнешнім прабегу ўдачных фатаграфій у мяне не атрымалася – толькі на ўзроўні “фота-інфа”.
ПРАТАКОЛЫ прабегаў чытайце на сайтах www.meta42.by і www.klbviktoria.com.
Комментарии
На этом периоде, в процессе штудирования
в ) при потребности нанимаю в долг, сам же - ввек, никому и ни под которым обликом не пускаю, таков мой принцип. 9. На сей спрос ответьте совсем точно: если хватите миллионером, будете ли упиваться сознанием, что принадлежите к элите? а) Несомненно; б ) буду показывать собственное удовольствие только тем, кто не доверял в меня или касался свысока;
Тети превосходят собственных коллег мужей по наблюдательности. На этом периоде, в процессе штудирования людей, шеф должен уяснить мишени и мелодии их поведения, их треволнения, указания, состояние, ожидание похвалы и поддержки, внимания от опоясывающих, располагающие у них сомнения и опасения. Адекватность восприятия и уяснения сотрудником мишеней, с какими он якшается, зависит от его социально - перцептивных навыков и качеств, изображающих основой наблюдательности каждого шефа.
Отправить комментарий