Марафон “ERGO Белые ночи-2010"

У Пецербургу многа адметных, добра ўзнаваемых сімвалаў горада – можна любы ставіць у загаловак: элементарна адукаваны чытач не пераблытае Пецербург з Амстэрдамам, Лонданам і Парыжам. З Масквою – падаўна: там няма нічога еўрапейскага.

Мы ездзілі на экскурсію ў Пецергоф, таму я паставіў фантан “Самсон” (на фоне канала) у якасці сімвала “града Петрова”. Спрэчна?..
Першы раз я быў у Пецергофе 52 гады таму, у чэрвені 1958-га, тады ён называўся Петрадворцом. Помню некаторыя дэталі, але параўноўваць той Пецергоф з сёнешнім нельга: у 1958-м яго ўпершыню адчынілі пасля частковай рэстаўрацыі. Менавіта ў той дзень у Ленінград прыязджаў прэзідэнт Фінляндыі Ўрхо Калева Кекконен. Мы бачылі: яго прывезлі на машыне на прыстань і правялі на “вялікі кацер”, нейкую яхту, і павезлі ў Петрадворец. Пакуль мы ехалі туды на электрычцы, прэзідэнту Фінляндыі ўжо паказалі “летнюю рэзідэнцыю” расійскіх імператараў, мы яго болей не бачылі.

ЧЫГУНАЧНАЯ СТАНЦЫЯ ОРША -- ЛЕГЕНДАРНАЯ...
Шлях з Мінска ў Пецербург па чыгунцы – праз станцыю Орша. Тут мяняюць лакаматыў, таму можна выйсці з душнага вагона – хоць мелькам, звонку паглядзець, што ёсць што знакамітая станцыя Орша. Разумееца, за дзесяць хвілін многа не ўбачыш, але я тут не ўпершыню, -- у 70-я і 80-я гады бываў часта, а ў 2004 годзе, як кіраўнік фотагуртка СЮТ, прыязджаў са школьнікамі на экскурсію, -- таму ведаю, што, якую дэталь, які экспанат станцыі-музея, паказаць маім таварышам.
Чыгуначная станцыя Орша не проста знакамітая, а самая-самая знакамітая ў былым Савецкім Саюзе, калі глядзець на яе з пазіцыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: першы залп легендарнай “катюши” “по скоплению вражеских эшелонов с живой силой и техникой” і дзейнасць легендарнага партызанскага камандзіра Канстанціна Заслонава як падпольшчыка на чыгуначнай станцыі, а потым камандзіра партызанскай брыгады. (Людзі майго пакалення помняць кінафільм “Константин Заслонов” з Владзімірам Дружнікавым у галоўнай ролі… Шматкроп’е тут як знак, што, магчыма, вярнуся да гэтай тэмы. )
Чыгуначная станцыя Орша не проста знакаміттая – легендарная…

Штатнае “фота на памяць”. Але!..
На што глядзіць так уважліва Арнольд Слуцкер? На над-магільную пліту: помнік Канстанціну Заслонаву на станцыі Орша адначасова і месца яго пахавання. Што цікавае ён убачыў-прачытаў на над-магільнай пліце?
З гісторыі СССР ведаем: камандзір партызанскай брыгады Канстанцін Заслонаў загінуў у баі з карным атрадам немцаў каля вёскі Купаваць. Ахоўны атрад камандзіра брыгады Заслонава, трыццаць партызан, які суправаджаў яго на нараду з камандзірамі атрадаў, нечакана сустрэўся з карным атрадам немцаў. Загінулі шэсць партызан, у тым ліку і камандзір брыгады. Іх пахавалі на мясцовых магілках. Пасля вайны парэшткі камандзіра перазахавалі -- перанеслі ў Оршу.
Чытаў аповеды і крыху з іншымі дэталямі, але адрозненне малое.
А чаму ж такая над-магільная пліта?

Чаму у магіле на прывакзальнай плошчы станцыі Орша пакояцца парэшткі толькі дваіх – камандзіра партызанскай брыгады Канстанціна Заслонава і яго ардынарца Евгенія Коржэня, калі загінулі шэсць партызан?
Таму што ЎСЕ АПОВЕДЫ пра апошні бой камандзіра быгады Заслонава ХЛУСНЯ?..
На вайне бываюць сітуацыі, калі людзі выходзяць жывымі і з агню. А бываюць такія, калі гінуць пад чыстым небам без прызнакў небяспекі: лёс. І – выпадковасць, заканамерная для вайны і ваеннага часу: у вайны асобыя законы як у прамым, так і ў пераносным сэнсе.
У студзені 1955 года ў інтэрнаце БДУ я пачуў ад студэнтаў гістарычнага факультэта зусім іншую версію абставін гібелі Заслонава…
Калі версія – праўда, то яна непрыемная. Таму прыдумалі легенду?
Гэты помнік Заслонаву – АДЗІНЫ. Непаўторны: міні-некропаль…
Для нас -- падстава задумацца: чаму парэшткі Заслонава перанеслі на станцыю?
Чаму з ім толькі ардынарац, калі ў баі загінулі яшчэ некалькі партызан?
Чаму астатнія недастойныя быць назаўсёды побач са сваім камандзірам – як у тым баі?
Чаму так цынічна подла, -- злачынна! – аднесліся саратнікі і ўлада да людзей, якія аддалі за іх “самое дорогое, что есть у человека – это жизнь”?
Чаму?.. Чаму?..
Калі б саратнікі Заслонава і партыйныя вождзі паступілі чэсна і справядліва, то пад гэтай плітой павінны вечна пакоіцца парэшткі ўсіх партызан, якія загінулі ў тым баі. Усіх? А, можа, іх было толькі двое?..
Але хто і калі чуў хаця б слова праўды ці адчуў хаця б якую справядлівасць ад партызан і партыі? Толькі хлусню і подласць. Подласць да загінуўшых – злачынства. Да загінуўшых на вайне – ваеннае злачынства. У нас яно паўсядзённае, буднічнае – норма ў грамадстве.
Шаноўныя чытачы,
буду ўдзячны, калі хто дашле мне спасылку на публікацыі пра ісцінныя абставіны гібелі камандзіра партызанскай брыгады К.С. Заслонава. Магчыма, назаве і імёны астатніх партызан, загінуўшых ў тым баі, і месца пахавання.

Гэты здымак – на памяць: Вячаслаў Варанцоў (злева) у маладосці працаваў качагарам вось на такім паравозе. Цяжкая праца! Але ж мы тады былі маладымі, крэпкімі – прыемны ўспамін.

Для чаго людзі лезуць-шчамляюцца на паравоз, пазіруюць перад фотакамерамі? Ды нават стаяць у чарзе, каб залезці і пакрасавацца. Такія паравозы – амаль на кожнай вузлавой станцыі былога Савецкага Саюза: што цікавага, калі ты не меў і не маеш дачынення?
Гэтаму хлопцу, што пазіраваў на паравозе, я прапанаваў сфатаграфавацца на фоне помніка Заслонаву. Ён паглядзеў на мяне здзіўлена:
-- А кто он такой? Герой Советского Союза? Партизан? Сегодня все ветераны – герои: лезут в мой карман -- гребут и гребут, как в войну. Советские партизаны – это бандиты, марадёры… Вы – наивный человек: верите советским сказкам, вот и снимайте своего Героя. Но другим не советуйте: мы знаем цену их героизма…
Ад нечаканасці яго рэакцыі я збянтэжыўся: хлопцу, мабыць, не болей трыццаці гадоў.
Ужо ў вагоне да мяне “дайшло”: мы едзем у цягніку “Львов—Санкт-Петербург”, абсалютная большасць пасажыраў – з Заходняй Украіны...

У манежы пры регістрацыі сустрэліся з мінчанамі і з імі паехалі на экскурсію ў Пецергоф. Дарога хоць і блізкая, але не разгонішся: горад, скрыжаванні, светлафоры – ехалі доўга…
Гэта – “канцэртмейсцер”.

А гэта – “кінахранікёр”.

Ольга Іосіфаўна рыхтуецца спець “Бэсамэ мучо…”

Арнольд і Слава на фоне Галоўнага Фантана

Забаўляльны фантан на фоне нашых турыстаў

Фота ў стылі “рэтро” – каляровая “аднамінутка”


Фінскі заліў. На памяць -- фота і каменьчыкі...

Фантан “Шуціха”. Не ўключаны: яго ўключаюць некалькі разоў у дзень (па графіку) і толькі на некалькі хвілін

Пры ўключэнні фантана “Шуціха” на гэтую плошчу і людзей абрушыцца паток вады.


Пецербург вечарам: канцэрт на вуліцы
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАРАФОНА і розыгрыш прызоў

На наберажнай Невы на фоне Петра-Паўлаўскай крэпасці: тут будуць бегчы марафонцы...
На гэтым месцы роўна год таму мы стаялі трое пад НАШЫМ сцягам.
Віктар Новік ўжо ніколі не стане побач…

Андрей Чирков і Арнольд Слуцкер даўно знаёмыя па марафонах.

Дзяўчаты фоцяцца.

Розыгрыш латарэі. Гэты спектакль вядзе Александр Май, генеральны дырэктар кампаніі “ERGO Русь”.

Прыз – тэнісная ракетка. Адна. А неабходны – дзве…

Мяч паганяць кампанія знойдзецца…

Рюкзачок – прыемны прыз…

…а гамак -- не горшы.

Яна выйграла палатку!

Вось гэтую.

У яе – галоўны прыз, спартыўны веласіпед!

Вось якая задаволеная!

І сястра – таксама.
НАШ БІВУАК




РАЗМІНКА ПЕРАД СТАРТАМ

Нех жые Польска!




Італьянцы ў Расіі на фоне Растрэллі. Вясёлыя людзі!

Спакойны сусед – з быўшай калоніі Расійскай імперыі.

Нечаканая сустрэча!

Канцэрт.
СТАРТЫ

Яны кацяцца на “дзесятку”.

Абаяльная канькабежка.




Гэтыя шары выпусцяць пры старце марафонцаў.

На старце супрацоўнікі фірмы “ERGO Русь”.

“Э 10” – удзельнік эстафеты “Великолепная семёрка”, “2289” – 10 км, “1942” – марафон, “1136” – 5 км.

Махаюць рукамі фатографу Арнольд Слуцкер, Вячаслаў Варанцоў і двое мінчан.






Паміж “481” і “1560” бачны мінчанін Анатолій Лапуць.

Дзяўчына прыгожая … Але на яе месцы павінен быў быць “італьянец на фоне Фальконе”. Фатограф прамахнуўся.

Мост лейтэнанта Шмідта. Калі прыглядзецца, то можна заўважыць бягучых марафонцаў.
ПАСЛЯ 10 КІЛАМЕТРАЎ -- кароткі фотарэпартаж

Гэтыя прыгожыя кубкі будуць уручаны тут. Адзін атрымае наш мінчанін. (Далей)

Пераможца на марафонскай эстафеце.

Пераможца на марафонскай дыстанцыі.


Другі на марафоне…

…трэці,

…чацвёрты.

НАШ-з-Полацка Алег ГУР толькі шосты (2:22.26). Толькі? Але ж у абсалюце!

У пераможцы адзін з тых самых кубкаў.


Прыемна патрымаць Кубак. І сфоціцца. Усё ж -- НАШ!
УЗНАГАРОДЖАННЕ

У Андрея Чиркова шмат знаёмых марафонцаў.
Калі хто жадае пазнаёміцца з ім, вось яго каардынаты: “Бег в помощь” – begvpomosh.narod.ru або youtube.com/begvpomosh

Пераможца і прызёры ў абсалюце.

Яны ж – з жанчынамі. Пераможца – НАША Вольга Малевіч (першая злева, 2:41.22).

З правага боку – Віктар Кучынскі (г. Магілёў).

Віктар паказвае ўзнагароду таварышам-землякам.

У чырвонай майцы – Леанід Каладко (г. Жодзіна, Беларусь)

З правага боку – Святлана Новікава (г. Мінск)

Марафонец з Эстоніі. Яго фамілію нечаянна не назвалі, таму ўзнагароджвалі асобна, у адзіноце. Добра што не прапусцілі! А мне ён запомніўся так: я бег за ім да “марафонскага павароту” і бачыў на спіне ідэнтыфікацыю “EESTI”.

Марафонкі прымяраюць і абмяркоўваюць узнагароды.

У сіняй куртцы – Леанід Гісаў (г. Бабруйск). Ён бег “дзесятку”.

Гэтыя хлопцы на пяць гадоў старэйшыя Гісава…

А гэтыя – яшчэ на пяць старэйшыя!

Самыя старэйшыя на дыстанцыі 10 км.

Інваліды -- пераможцы і прызёры. Жанчына з левага боку – Тамара Новікава (г. Мінск)

У Аляксандара Кізіла (г. Мінск) ёсць пра што размаўляць з інвалідамі...
Комментарии
Отправить комментарий