Андрэй Караленка
Гродна: ПРАБЕГ МІРА-2011

Спадзяюся на паразуменне тых удзельнікаў прабегу, хто хацеў ўбачыць сябе на старце ці на трасе: я не меў магчымасці паказаць гэтае прыгожае СВЯТА БЕГУ раней. Таму апраўдваюся пагаворкаю лянівых і неабавязковых людзей: “Лепей позна, чым ніколі”.
Ды фотарэпартаж у мяне атрымаўся аднабаковы і штатны, бо і я таксама бег 10 кіламетраў. А менавіта ў гэтым забегу былі самыя-самыя цікавыя і марафонцы-і-марафонкі, і моманты на трасе: барацьба ішла не толькі за прэстыж быць першым, а і за першыя прызы, бо яны па тутэйшых крытэрыях даволі важкія.
Паказваю тое, што атрымалася. І тых, хто “атрымаўся” на фота добра ці станоўча -- дзе фатографу не надта сорамна за сваю працу.
Хто цікавіцца болей дэталёва, можа паглядзець на сябе на фатаграфіях і ў пратаколах на сайтах www.oblsport.grodno.by і www.klbviktoria.com.

ГРОДНА – прыгожы горад з надзвычай цікавай Гісторыяй. (Нецікавых Гісторый не бывае.)
Першы раз я ўбачыў Гродна ў 1959 годзе, калі праходзіў кароткую ваенную службу ў інжынернай дывізіі за вёскай Грандзічы. Вёска – як не наша, людзі – як не нашы: усё – польска-заходнее ці забытае і потым знявечанае сваё?
Другі раз пабываў у Гродне ў кастрычніку 1995 года, калі малодшы сын служыў на памежнай заставе ў сяле Сапоцкін.
Першае ўражанне ад сяла Сапоцкін (і здзіўленне!) – назвы вуліц на беларускай і польскай мовах!!! Браво, землякі!!!
А шыльда КОЛХОЗной конторы – на русском языке. Браво!!!
Другое здзіўленне – Касцёл!!! І на ім – дзве мемарыяльныя Дошкі. Адна, з правага боку – ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Яна на польскай мове…
Нам, мне і жонцы, павязло: пакуль чакалі сына, пабывалі на службе ў Касцёле. А служба незвычайная – вянчанне маладых.
Трэцяе здзіўленне – пейзваж: аколіцу Сапоцкіна я назваў міні-Швейцарыяй. Недакладна, прымітыўна, але падкрэсліў, што месца прыгожае і прывабнае.
Чацвёртае здзіўленне: хацеў прачытаць хоць што пра Сапоцкін у Інтэрнеце – пуста…
Гродна -- прыгожы горад з надзвычай цікавай Гісторыяй. Шкада, я бачыў яго (у трэці, чацверты… разы) толькі праз вокны аўтобусаў: прыязджаў не на экскурсію, а на прабегі. А Гісторыю ведаю толькі ўвогуле…
ПЕРАД СТАРТАМ


Група мінчан (не ўсе) і “прымкнуўшыя” да іх.





Галоўны суддзя
ПРАТАКОЛ







Сувеніры – арганізатарам і спонсарам.


Мне спадабаліся гэтыя дзяўчынкі. Пакуль прымяркоўваўся для фота, яны заўважылі мяне – прышчурылі вочы. Шкада!!! Бо ў той, ўто злева, СІНІЯ-СІНІЯ вочы – “вочы волошкові”…

Да іх падселі яшчэ дзве прыгажуні…

І -- фота з дзедам-фатографам. Дай Бог сустрэцца праз год…

Суддзя на старце прадстаўляе чэмпіёнаў, якія будуць бегчы -- з намі! -- асноўную дыстанцыю. Ці мы -- з імі? Нюанс усё ж ёсць...



Маленькая марафонка “86”.

І “124-я” будзе змагацца за прыз…



Хто ж – “67-я” ці “193-я”?..

Агульны від стартавага і фінішнага ўчасткаў трасы.

Маленькая марафонка “86” бяжыць апошні круг.

Такі "сервіс" арганізатары прабега не прадуглядзялі... Дзяўчата здагадаліся, шт ў сельскім доме ёсць калі не казённая, то свая калонка. І пасля фініша вярнуліся... Да сустрэчы, цётка-гаспадыня!..

Тая ж тройка: “67-я” ці “193-я”?!!
Фініш я не ўбачу, бо прыбягу апошнім – пакажу іх на п’едэстале.

Ягор Качан на прабежца пасля фініша: “Здымі мяне хоць цяпер!”
Зняў… А мне яшчэ круг…

Ягор віншуе фатографа на фінішы…

Гледачы і марафонцы (яны даўно фінішавалі!) віншуюць дзеда-фатографа… Атмасфера...
ДЗЯКУЙ, ЛЮДЗІ!!!
Спадзяюся яшчэ сустрэцца на гэтым месцы і на гэтай дыстанцыі…

І дзяўчынкі-суддзі таксама павіншавалі мяне. І ўсіх таксама – па пратаколу. І далі мядаль... Атмасфера.

“Пакажыце і нас у Інтэрнеце…”
Паказваю – бярыце ФОТы ў свае Компы і альбомы.
УЗНАГАРОДЖАННЕ


Пераможца – асобна.


Пратакол: фота АБСАЛЮТНЫХ ПЕРАМОЖЦАЎ на дыстанцыі 10 км з афіцыйнымі асобамі.
Пасля ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў у абсалюце (на 10 км) – старт на 4 км для школьнікаў і ўсіх, хто не мог ці не змог бегчы асноўную дыстанцыю. І тут было на каго паглядзець – ад самых малых да самых старых.

На старце на 4 км.













Сустрэча знакамітых марафонцаў

Цікавая размова…

І ў іх – таксама.

І ў Арнольда Слуцкера – з салігорцамі. (Яны прыехалі на аўтобусе футбольнай каманды “Шахцёр”, прывезлі з сабою дзяцей. Як не парадавацца за іх і іх дзяцей!..)


“Смотрите на меня и улыбайтесь: вы же – победители…”



Нас, каму болей 75 гадоў, было ўсяго двое... Шкада...
На чыгуначны вакзал мы ішлі пехатою... і сустрэліся з Міцкевічам!..

Спадзяся, гэтая сустрэча не апошняя. До відзэння, пан Міцкевіч!..
Комментарии
Андрэй!!! Ты заўсёды выдатна
Андрэй!!! Ты заўсёды выдатна і своечасова пішаш, здымаеш і паказваеш матэрыялы пра прабегі....
Поспехаў!!!
Отправить комментарий