4-ы “ЭКА.МАРАФОН-2010”, 31 ліпеня




Экалагічны марафон вярнуўся ў Мінск на Цнянскае вадасховішча – туды, дзе і пачынаўся. Як удзельнік гэтых марафонаў, думаю, што рашэнне арганізатараў вярнуцца “да вытокаў” мае па меньшай меры два “плюсы”.
Па-першае, “транспартны”: большасці ўдзельнікаў не трэба ехаць у “Сілічы” праз Мінск – лішні час, грошы і “нервы”, асабліва для не-мінчан.
Па-другое, як адзначаў А.М. Кізіл на нядаўнім прабегу “уверх па лесвіцы”, варыянт у “Сілічах” каштуе на 10 млн блр больш – арэнда памяшканняў і тэрыторыі.
Разумеецца, сауна – добра, але не ўсе марафонцы змогуць выкарыстаць яе па рэгламенту прабега, ды пры гарачыні 30 градусаў (пасля марафона!) дастаткова 1,5-2 літраў вадаправоднай вады, каб змыць пот і пыл: марафонцы прывыкшыя да такога міні-камфорту.
Што тычыцца прапаганды бегу як самай даступнай фізкультуры, то аўдыторыя на Цнянскім водасховішчы значна большая, чым у “Сілічах”, гэта ўвачавідкі.
І – меркаванне выключна асабістае: “Экалагічныя марафоны” пакуль што знаходзяцца на ўзроўні карпаратыўных, таму і месца правядзення, і атмасфера ўдала спалучаюцца – было ўтульна і прыемна.
4-ы “ЭКА.Марафон-2010” планаваўся на 25 ліпеня. Для беларускага марафонца Рамана Асаевіча ён быў бы 300-м. Менавіта ў гэты дзень, 25 ліпеня 2010 года, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Д.А. Медзведзеў узнагародзіў Рамана АСАЕВІЧА “Граматаю” “за успешное покорение личного 300-го марафона”. Але арганізатары перанеслі марафон з 25-га на 31 ліпеня – атрымалася малюсенькая неадпаведнасць. Магчыма, тут ёсць і такая ж маленькая хітрасць: 31 ліпеня, пасля фініша, знакаміты марафонец, расіянін беларускага паходжання Генадзь Васюкевіч па даручэнню Адміністрацыі прэзідэнта РФ уручыў Раману Асаевічу “Грамату” і вялікі пазалочаны мядаль з лічбаю “300”.
Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі В.В. Пуцін таксама ўзнагародзіў нашага марафонца “Граматай” -- “за большой вклад и пропаганду марафонского бега в России и успешное покорение личного 300-го марафона”.
Што такое 300 марафонаў? Многа! За 11 гадоў – вельмі многа!!!
Такім цікавым і прыгожым быў фінал 4-га “Экалагічнага марафона 2010”.
А марафон як марафон? Цяжкім!..
Пратаколы на сайтах www.marathon.by і www.klbvictoria.com
ФОТАРЭПАРТАЖ з кароткімі КАМЕНТАМІ

“Сегодня будет жарко! В прямом смысле. Спасибо, что приехали…”

Хто ж прыехаў? Паглядзім зблізку…







“А теперь представляю героя сегодняшнего пробега, вы все хорошо его знаете – это Роман Асаевич. Вот он…

…Сегодня он будет бежать свой 300-ы марафон. Пожелаем ему… Нет, не лёгкого марафона, -- лёгких марафонов не бывает, сегодня будет очень тяжёлый, -- а хорошего самочувствия и успешного финиша…”

Беглі, “солнцем палимы…”

“Умный в гору не пойдёт…” – будзе ляжаць на прыГОРку каля хаты,..

Або вось тут…

Ці тут…

А ў такой кампаніі -- яшчэ лепей…

А тут яшчэ лепей, чым на прыгорку…

Але марафонцы беглі…





“Не снимай наc! Видишь: уже не бежим, а идём. Вот отдохнём – побежим, будешь снимать…”

Наталья ўжо на фінішы: яна пераадолела 7 кіламетраў.

"Пастроіліся" для атрымання ўзнагарод…

“Сначала наградим женщин…”


“А теперь – мужчин…”

“Опять женщин – в “шахматном порядке…”



А тым часам фінішуюць поў-марафонцы…



А яны ўжо адпачываюць…

Радуюцца ўзнагародапм…



А марафонцы бягуць…

Бягуць…

Бягуць…


“Мне яшчэ два кругі…”

Пачынаецца ўзнагароджанне поў-марафонцаў

“А теперь наградим наших красавиц…»


“Думаю, Геннадий, ты не огорчился, что не побежал марафон: жарко! И годы… Поздравляю!”



“Умный в гору не пойдёт”: яны ідуць на пляж…


Квартэт Святланы Новікавай
Некалькі фота “Суддзі і марафонцы на фоне суддзяў”. Мае фатаграфіі мне падабаюцца. Магчыма, спадабаюцца і яшчэ каму…






Асабліва падабаецца вось гэтая. Таму даю “развёрнутаю”. Такі фініш!..

Фота -- з суддзямі. І з Кубкам.

Некалькі марафонцаў зыйшлі з дыстанцыі…

Сяргей Гурло атрымаў Кубак

“Ты тоже иди распишись: Кубок не майка – только победителям…”

Елена пакідае марафонцаў: фота на развітанне.
УЗНАГАРОДЖАННЕ Рамана АСАЕВІЧА


Пасля фініша – узнагароджанне па рэгламенту.

Ольга Іосіфаўна павіншавала Рамана ад імя фізкультурнікаў клуба “Аматар”.

На жаль, я прапусціў некалькі важных момантаў…Таму папрасіў дастаць Граматы з сумкі…









Падарунак зваротнага напрамку – Генадзю Васюкевічу

Фінальны падарунак…
(Шкада, я прапусціў некалькі важных момантаў.)

Падарунак галоўнаму суддзе, марафонцу і арганізатару марафонаў, земляку.
(Шапкі “Лыжня России 2010» Генадзь Васюкевіч падарыў яшчэ дзевяці землякам. Дзякуй!)

Фота на памяць




К фінішу ўпэўнена…

І Ігар Афнагель адолеў марафон…


Вячаслаў Варанцоў дапамагае сябру пераадолець апошнія метры цяжкага марафона…

У кожнага свае клопаты і цяжкасці…
Комментарии
Дзякуй за фота. Прыемна
Дзякуй за фота. Прыемна паглядзець. Напамiн пра цяжкiя кiламетры. якiя змог адолець.
Отправить комментарий