Андрэй Караленка
“Все мы родом из детства...”
...Все взрослые когда-то были детьми, только
. мало кто из них об этом помнит.
Антуан де Сент-Экзюпери
Чаму загаловак і эпіграф на русском языке?
Я чытаў аповесці-казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы на русском языке. Кніга, збор яго твораў, якая ёсць у мяне, – на русском языке. Хаця валодаю беларускай мовай і русским языком амаль на прафесійным узроўні, усё ж -- і таму! – не маю права перекладваць пераклад: арыгінал, ужо скажоны перакладам, будзе яшчэ раз скажоны, гэта значыць знявечаны. (У мяне ёсць “Дрыгва” Якуба Коласа, перакладзеная на русский язык --“Трясина” : дурней не трэба. Захоўваю. І зрэдку заглядваю...)
У загалоўку не паставіў знак прыпынку: кропка ў загалоўках не ставіцца, а знак пытання(?), які вынікае з эпіграфа, чытач “паставіць” самастойна, калі зразумее, што эпіграф – на ўзроўні прадмовы да майго аповеду-роздуму.
Загаловак таксама ад Маленькага Прынца.
Амаль кожны дзень праходжу міма сярэдняй школы № 6.


І амаль кожны раз бачу дзяцей, якія “ганяюць мяч” на ўмоўным футбольным міні-поле. У вучэбныя дні і часы – пад кіраўніцтвам настаўніка, а адвячоркам і ў суботу-нядзелю – самастойна. Так – з сярэдзіны жнівеня па май. І што мяне крыху здзіўляе, -- але не бянтэжыць, -- пры любым надвор’і: хоць сонечна і цёпла, хоць марозна і снежна, хоць у слякаць і дождж. Чытаць далей...
Последние комментарии
0 сек назад
1 час 17 минут назад
6 часов 47 минут назад
8 часов 54 минуты назад
12 часов 15 минут назад
12 часов 15 минут назад
22 часа 32 минуты назад
1 день 2 часа назад
1 день 8 часов назад
1 день 8 часов назад